Cecilia Hansson





Översatt till belarusiska, i ”Litaraturnaya Belarus”

En svit ur Revbensdagar, morgnar är översatt till belarusiska av Nadya Kandrusevich-Shidlovskaya. Finns att läsa ur senaste numret av Litaraturnaya Belarus.

 

Рэбры дзён, раніц

(Фрагмент)

 

Ты ствараеш асфальтавы круг вакол нас, я накручваю твой шалік на руку. Пасярэ- дзіне Шотэнтара,
жоўтая маланка працінае мяне. Ты — між маіх

плеч. Пякучы жар; застываю лужынай на зямлі.

Асфальт дрыжыць, вада навісла гронкамі па-над
трамваямі. Завязваю твой шалік пад грудзямі.

Вадаспад раскручвае мяне ў бок Лаудон- гасэ.

Тэлефонная будка, я раскручваю дыск — восем
разоў. Рух спыніўся, машын зусім не чутно. Толькі гудкі — ты адказваеш. Адкрываецца нешта. Я падаю.

5-ы маршрут — да твайго дому. Сцены сціскаюцца
вакол нас. Твая спіна ахінае мяне. І ты гладзіш

тыльным бокам далоні. Мяккія дотыкі здымаюць з мяне скуру.

Я замярзаю, кусаю твае вусны. Ружовыя карункі, баваўняная бялізна. Ты разгладж- ваеш
мае складкі. Чырвоныя плямы на маёй шыі, сляды тваіх зубоў.

Вуха гарыць.

Ты ўводзіш сябе ў мяне, запаўняеш штуршкамі.

Мае ногі загорнутыя ў прасціну. Кропачкі ўкусаў
на сцягне, ты раздзіраеш мае баваўняныя мары.

Мяккія пальцы драпаюць скуру. Чорны волас
на маім сцягне. Вільгаць выходзіць вонкі, пляміць

бялізну, капае на прасціну.

Твая скура становіцца маёй, расплаўляе будучыню.

Хочаш снедаць? Спяшаюся скрозь раніцу, рэха твайго голасу, поўнае стрыманага цяпла.
Перад дзвярыма спальні я заўважаю дзірачку

у сваёй бялізне.

Адзіны кірунак: усе трамваі ідуць у бок выспы Данауінзэль.

Выпраўляемся на роварах. Данауінзэль. Педалі
злучаныя з грудзямі. Цісну — рэжа, я вільгатнею знутры.

Сляды ровара на пяску, я за тваёй спіной. Віхляем між марскіх зорак. Трымаюся за цябе, я не звалюся.

У цяпле месяца рухаемся ў такт. Слізга- ем, круцімся
на коўдры. Твая рука на маім плячы, скура мякчэе,

пячэ. Ты выдзіраеш маё рабро, удыхаючы замест

паветра.

Пераклала са шведскай мовы Надзея Кандрусевіч

 

 

SHARE :

Lämna ett svar

E-postadressen publiceras inte. Obligatoriska fält är märkta *

Denna webbplats använder Akismet för att minska skräppost. Lär dig hur din kommentardata bearbetas.